Джавані Паізіела
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джавані Паізіела (італ.: Giovanni Paisiello; 9 мая 1740 — 5 чэрвеня 1816) — адзін з найбольш важных італьянскіх оперных кампазітараў свайго часу. Ён засяроджваўся на рэлігійнай музыцы, перад тым як разгарнуўся яго талент для оперы. Пасля напісання больш чым 50 операў між 1763 і 1776, быў запрошаны да Кацярыны ІІ, імператрыцы Расіі. Знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу на працягу васьмі гадоў, ствараючы працы, сярод якіх «Il Barbiere di Siviglia» (1782), была папулярная на працягу некалькіх дэкадаў, пакуль яе не зацьміла опера Расіні з такой жа назвай (1816). Пасля служыў Фердынанду IV у Неапалі (1784—1799) і Напалеону ў Парыжы (1802- 04), перад вяртаннем у Неапаль, дзе ён памёр ва ўзросце 76.
Паізіела пісаў як сур’ёзныя, так і камічныя оперы, і зрабіў вялікі ўклад у абодва стылі. Ён пашырыў вобласць камічнай оперы, нп. «Il Re Teodoro in Venezia» (1784) і ўвёў пагоджаны[5] фінал, што перад ім выкарыстоўвалася толькі ў камічнай оперы. У дадатак да больш чым 100 операў і вялікага ўкладу ў рэлігійную музыку, Паізіела ствараў сімфоніі, канцэрты, струнныя квартэты і іншую інструментальную музыку.
Remove ads
Зноскі
- Giovanni Paisiello // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Giovanni Paisiello // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Паизиелло Джованни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- узгодненны
Remove ads
Бібліяграфія
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads