Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — галоўнае дзяржаўнае свята. Адзначаецца 3 ліпеня — у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нацысцкіх захопнікаў. Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня было прынята на рэферэндуме 1996-га года. Да таго часу ён адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Thumb
Паштовая марка, прысвечаная Дню Незалежнасці
Хуткія факты Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ...

Галоўнае мерапрыемства свята — урачысты парад. Упершыню парад з удзелам ваеннай тэхнікі, авіяцыі і пешых разлікаў прайшоў у Мінску 3 ліпеня 1997 года, тады яго правялі на плошчы Незалежнасці. Парада на галоўнае дзяржаўнае свята не было ў 1999 годзе, мерапрыемства адмянілі з-за трагедыі на Нямізе. У 2021 годзе ваенны парад таксама не прайшоў — тады аб прычыне яго адмены не паведамлялася. У 2022 годзе парад ізноў не адбыўся[1].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads