Дзень праграміста

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзень праграміста — неафіцыйнае свята праграмістаў, якое святкуецца ў 256-ты дзень года (255-ы, калі лічыць ад нуля). Лік 256 (28) выбраны таму, што гэта колькасць лікаў, якія можна перадаць пры дапамозе аднаго байта. Таксама «256» у шаснаццатковай сістэме злічэння — гэта «100».

У высакосныя гады гэтая дата — 12 верасня, у невысакосныя — 13 верасня.

Іншыя вядомыя даты святкавання дня праграміста

  • 19 ліпеня — дзень стварэння першай праграмы. Яе напісала Аўгуста Ада Лаўлейс, першая праграмістка і дачка Джорджа Байрана.
  • 10 снежня — дзень нараджэння Ады Лаўлейс (1815 г.), у гонар якой назвалі першую ўніверсальную алгарытмічную мову праграмавання Ada, якая была зацвержана 10 снежня 1980 г.
  • 4 красавіка — 4.04, дзякуючы падабенству з кодам памылкі 404 («старонка не знойдзена»). Лічыцца днём вэб-праграмістаў.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads