Дзень піяніста

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзень піяніста
Remove ads

Сусветны дзень піяніста — міжнароднае прафесійнае свята людзей, звязаных з ігрой на клавішных музычных інструментах. Адзначаецца штогод 8 лістапада.

Хуткія факты Сусветны дзень піяніста ...

Апісанне

У гэты дзень па ўсім свеце праводзяць канцэрты і сустрэчы з музыкантамі. Піяністы віншуюць сваіх настаўнікаў (а настаўнікі — вучняў). Выканаўцам дасылаюць віншаванні родныя, сябры і блізкае кола знаёмых. Ладзяцца мерапрыемствы ў фармаце «вольнае піяніна». Шэраг музычных крам робяць у гэты дзень зніжкі на свае тавары[1].

Гісторыя

Ідэя вызначыць 8 лістапада як Сусветны дзень піяніста належыць Івану Манько-Вертаградаву, аматару фартэпіяннай музыкі і ўладальніку сеткі крам музычных інструментаў. Як заўважыў заснавальнік свята, «шмат прафесій маюць свае асаблівыя святы, але піяністы — не. Хоць яны заслугоўваюць свайго свята не менш за іншых — проста таму, што гэтага вартыя».

У 2014 годзе Дзень піяніста адзначылі лакальным канцэртам. Аднак ужо праз год 8 лістапада правялі як планавае мерапрыемства: тады на сцэну Беларускай дзяржаўнай філармоніі выйшлі піяністы Аляксандр Палякоў (лаўрэат міжнародных конкурсаў), Юлія Архангельская і Міхаіл Оргіш, а таксама дуэт сясцёр Ірыны і Лізаветы Марозавых (цымбалы/фартэпіяна)[2]. Білеты на святочны канцэрт былі раскупленыя за 6 дзён.

У 2016 годзе ўрачыстасці адбыліся ў кітайскім універсітэце Nanchang Hangkong, дзе тым часам выкладаў А. Палякоў. Таксама 8 лістапада 2016 года ў Мінску піяніст і кампазітар Мікалай Панок усталяваў нацыянальны рэкорд па працягласці бесперапыннай ігры на фартэпіяна: 5 гадзін[3]. Выканавец запланаваў сваю праграму прыкладна на 60 %, астатні час імправізаваў. Яшчэ праз год ён перасягнуў уласны рэкорд на адну гадзіну.

8 лістапада 2018 года фартэпіянная музыка гучала ў адным з экзатычных і цяжкадаступных месцаў у цэнтры Масквы — «Аптэкарскім агародзе», субтрапічнай аранжарэі Батанічнага саду МДУ. Тым часам аранжарэя была зачынена для наведвальнікаў больш як 15 гадоў. Малады расійскі піяніст і кампазітар Ілля Палякоў прадставіў праграму пад назвай «Колеры» ('Colors')[4].

У 2024 годзе Сусветны дзень піяніста адзначыў сваё дзесяцігоддзе. За гэты час:

  • святкаванні мелі месца ў Аўстрыі[5], Вялікабрытаніі[6], Латвіі, Нідэрландах, Украіне, Францыі, ЗША[7], Канадзе[8], Ізраілі, Японіі, Паўднёвай Карэі[9], на Тайвані, Філіпінах[10]. Спіс краін і колькасць падзей пашыраецца;
  • Лонданскі сімфанічны аркестр[11] і Бостанская філармонія[12] прысвяцілі Сусветнаму дню піяніста адмысловыя канцэрты;
  • на адной з вуліц Іерусаліма з джазавай праграмай на фартэпіяна выступіў Артур Беркут, фронтмэн вядомых расійскіх гуртоў «Автограф» (прагрэсіў-рок) і «Ария» (хэві-метал);
  • у ЗША ў святочных шоу бралі ўдзел вядомая акцёрка і тэлевядучая Эллен Деджэнэрес[13] і легенда сусветнай сцэны, спявак і кампазітар Білі «Piano Man» Джоэл;
  • адбыліся дзясяткі канцэртаў[14][15][16][17], майстар-класаў[18], адкрытых урокаў, семінараў і іншага[19] ва ўстановах адукацыі і культуры Расіі і краін СНД;
  • шэраг СМІ[20][21] і тэлекампаній прысвяцілі падзеі свае публікацыі і сюжэты[22][23][24][25][26].
Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads