Дзеўка (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзеўка (рака)
Remove ads

Дзеўка — рака ў паўночных ваколіцах Гомеля XVIXIX стст. Упершыню згадваецца ў «Рэестры рэвізіі гаспадарскай Гомельскай воласці» 1560 г. як адзін з арыенціраў зямельных меж, вызначаных для сяла Ваўковічы: «…отъ мостка черезъ дуброву въ рѣчку Дѣвку, Дѣвкою у Дѣдно озеро»[1].

Хуткія факты Дзеўка, Размяшчэнне ...

Згодна з «Генеральным планам Беліцкага павета» 1784 г. брала пачатак прыблізна за адну вярсту на паўднёвы ўсход ад сяла Прудок, утварала ў сярэдняй сваёй плыні завадзь (азярцо), адкуль па лугавіне цякла да ўпадзення ў возера затокавага тыпу Дзядно[2]. Назва апошняга з цягам часу была перанесена на Дзеўку, пра што сведчаць картаграфічныя і статыстычныя крыніцы першай паловы ХІХ ст.[3][4]

Верагодна, што рэчышча сучаснага абваднога канала на заходняй мяжы мікрараёна Мельнікаў Луг у Гомелі[5] часткова супадае з колішнім рэчышчам Дзеўкі.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Акты, издаваемые Комиссиею, высочайше учрежденною для разбора древних актов в Вильне : Акты Главного литовского трибунала. — Вильна : Тип. А. Г. Сыркина, 1886. — Т. 13 — С. 364.
  2. Генеральный план Белицкого уезда / Генеральное межевание Могилевской губернии 1784 г.
  3. Военно-статистическое обозрение Российской Империи / [Текст]. — Санкт-Петербург : в типографии Департамента Генерального Штаба , 1848-1858. — Т. 8, ч. 3: Могилевская губерния . — 1848. — Отд. 2. — С. 26.
  4. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads