Дзмітрый Анатолевіч Смалякоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Анатолевіч Смалякоў (нар. ?) — беларускі філосаф, паэт, пісьменнік. Магістр філасофскіх навук (2008), кандыдат філасофскіх навук (2016)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 2008 годзе факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, у 2008 годзе — філасофскае аддзяленне Беларускага калегіума. Абараніў магістарскую працу «Феномен рэлігійнасці ў кантэксце Беларускай культуры XVI—XVIII стагоддзяў», у 2016 годзе — кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-філасофскія погляды мысліцеляў Беларусі ў кантэксце рэлігійнай палемікі канца XVI - сярэдзіны XVII стагоддзя»[1].
Працаваў галоўным спецыялістам, навуковым супрацоўнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Інстытута філасофіі НАН Беларусі[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: беларуская філасофія, гісторыя рэлігіі, гісторыя ідэй, марксізм, постструктуралізм[1].
Узнагароды
Лаўрэат прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за 2020 год за манаграфію «Cацыяльна-філасофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя».
Бібліяграфія
- Cацыяльна-філасофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя. Мінск, 2020
- Удзел у калектыўных працах
- Анталогія філасофскай думкі Беларусі: дапаможнік для студэнтаў : у 3 т. Т. 1. Мінск, 2017.
- Узнагароды, прызнанне. Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую навуковую публікацыю 2020 г.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads