Дзмітрый Сяргеевіч Лаўрыновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Сяргеевіч Лаўрыновіч (нар. 7 красавіка 1976, г. п. Шуміліна, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2013), дацэнт (2006).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», 1998), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, 2013).
Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1998, дацэнт кафедры ўсходнеславянскай і расійскай гісторыі, кафедры гісторыі Беларусі і ўсходніх славян, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі, з 2022 — кафедры гісторыі і філасофіі, у 2005—2008 — загадчык аспірантуры, у 2008—2014 — дэкан факультэта замежных моў, з 2014 — першы прарэктар).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Расіі і Беларусі XIX—XX стагоддзяў; гісторыя палітычных партый і грамадскіх рухаў, парламентарызма, нацыянальных адносін.
Remove ads
Узнагароды
Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2021).
Бібліяграфія
- Общероссийские либеральные партии организации в общественно-политической жизни Беларуси (1905—1918 гг.) : диссертация … доктора исторических наук : 07.00.02 : защищена 28.03.2013 : утверждена 16.10.2013 / Лавринович Дмитрий Сергеевич. — Минск, 2012.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads