Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў (нар. 27 лістапада 1973, г. Новалукомль, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, лазернай фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2022), дацэнт (2003)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёфізіка і фізічная электроніка», 1996; аспірантура, 2000).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2000, факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, дацэнт кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій, з 2021 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і фізіка легіраваных паўправадніковых звышрашотак; нелінейныя аптычныя працэсы ў паўправадніковых фатонных крышталях на гетэраструктурах; фізіка працэсаў у квантава-каскадных лазерных структурах.
Remove ads
Зноскі
- Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads