Дзмітрый Фёдаравіч Сангушка
(пам. 1554) староста чаркаскі і канеўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Сангушка[3] (1530 — 3 лютага 1554) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Трымаў Жытомірскае, Канеўскае і Чаркаскае староствы.
Remove ads
Біяграфія
З княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня Літоўская», сын Фёдара, старосты брацлаўскага. Меў малодшага брата Рамана.
15 верасня 1553 ажаніўся з Гальшкаю Астрожскаю, супраць волі яе маці Беата з Касцялецкіх. Апошняя напісала скаргу вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту, які пазбавіў Дзмітрыя пасад і пастанавіў з'явіцца яму ў каралеўскі суд. Маладыя выправіліся на ўцёкі ў Чэхію. За няяўлю на суд вялікі князь прусудзіў З. Сангушку да інфаміі — пазбаўлення гонару, выгнання з дзяржавы, канфіскацыі маёмасці і абавязання вярнуць Гальшку маці. Кожны ахвочы мог яго беспакарана забіць і атрымаць узнагароду. Неўзабаве гэта зрабіў Марцін Збароўскі, які жадаў выдаць Гальшку за аднаго са сваіх сыноў.
11 лютага 1554 З. Сангушку пахавалі ў Яромежы ў касцёле Святога Мікалая. На фундаванай сваякамі каменнай пліце змясцілі наступны надпіс:
|
Каля 1860 Сангушкі паставілі новую пліту, але ўжо без імя забойцы.
Remove ads
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 433.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 431–432.
- Сліўкін В. Князі Палубенскія // «Лідскі Летапісец» № 1 (49), 2010
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads