Дзмітрый Юр’евіч Харытончык

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Харытончык (нар. 11 чэрвеня 1986, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Дзмітрый Харытончык, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскай «Славіі», пачынаў кар’еру ў гэтым клубе, адкуль у 2005 годзе перабраўся ў мінскі МТЗ-РІПА. Спачатку гуляў за дубль, пасля аддаваўся ў арэнды. У 2009 годзе вярнуўся ў Мінск, правёў за МТЗ-РІПА 4 матчы ў чэмпіянаце і 2 матчы ў Лізе Еўропы. У 2010 годзе зноў выступаў за «Славію» (у сезонах 2008 і 2010 прызнаваўся найлепшым іграком мазырскага клуба).

У 2011 годзе гуляў за «Гарадзею», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў светлагорскім «Хіміку». На наступны год стаў іграком «Хіміка» на рэгулярнай аснове.

У сезоне 2014 вярнуўся ў склад «Славіі». Дапамог клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 выступаў за дубль мазыран, у асноўным складзе з’явіўся толькі адзін раз (16 ліпеня ў кубкавым матчы супраць «Баранавічаў»). У жніўні 2015 года зноў стаў іграком светлагорскага «Хіміка»[1], але ў сезоне 2015 ні разу не з’явіўся на полі ў яго складзе.

У 2016 годзе выступаў у Другой лізе за мазырскі «Мантажнік», у 2021 годзе пачаў выступаць у Другой лізе за МНПЗ.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads