Адуванчык лекавы

старонка неадназначнасці ў праекце Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Адуванчык лекавы
Remove ads

Адуванчык лекавы[1], дзьмухавец лекавы[2] (Taraxacum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных (астравых).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Remove ads

Назва

Родавая назва Taraxácum паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або персідскай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расліны.

Відавую назву officinále — лекавы — расліна атрымала ад лац.: officína — майстэрня, аптэка — з-за ўжывання расліны ў якасці лекавага сродку.

Народныя назвы: адуванчык лекавы, малачай[3], адуванчык, багатка[4][5], коцікі, папок, дмухавец, дмухель[6][7], дзьмухавец, жоўтая цыкор’я, зубнік, ксёндз, ксяндзоў плеш, папкі[8][9][10], пупок[11].

Remove ads

Батанічнае апісанне

Расліна вышынёй 10—30 см. Корань тоўсты вертыкальны. Лісце стругападобна-перыстае, звужанае ў крылаты чаранок, часта з ружовай сярэдняй жылкаю, у разетцы. Кветкі двухполыя, язычковыя, залаціста-жоўтыя, у кошыках на верхавінках бязлістых, пустых усярэдзіне сцяблоў (стрэлак). Абгортка званочкавая, з некалькіх радкоў лісцікаў. Плод — сямянка з носікам і чубком. Усе часткі расліны з белым млечным сокам.

Remove ads

Экалогія

Thumb

На Беларусі расце на лугах, палянах, газонах, уздоўж дарог, цвіце ў маі — жніўні.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавая (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), кармавая, харчовая расліна (маладое лісце спажываецца на салату), мае ў сабе трытэрпенавыя злучэнні, стэрыны, інулін і інш. 3 лекавымі мэтамі выкарыстоўваюцца карані (збіраюцца восенню і вясной).

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Назва Дзьмухавец лекавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. ISBN 5-343-00120-3.
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  7. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads