Дзямідавічы (Чашніцкі раён)
вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзямі́давічы[1] (трансліт.: Dziamidavičy, руск.: Демидовичи) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Іванскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Вядомы прынамсі з 1552 года, калі згадваюцца Рэвізіяй як «людзі Дзямідаўскія» «над ракой Улай» сярод уладанняў полацкага Іаана-Прадцечанскага манастыра.[2] З маскоўскай пісцовай кнігі Полацкага павета 1563 года вядома, што гэтыя «людзі» былі часткай манастырскіх уладанняў з цэнтрам у сяльцы Іванаўскім.
Рэвізоры ў 1580 годзе адзначалі, што раней гэтыя "людзі" давалі на манастыр кожны 4 сноп з усяго збожжа і палову мёду з усіх борцяў, але на час рэвізіі ўсе "разышліся прэч", што пэўна было наступствам Лівонскай вайны (1558—1583). Станам на 1580 год манастырскае ўладанне трымаў кашталян смаленскі "ку Дзісне".
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads