Дзяніс Прохараў
украінскі ваеннаслужачы, беларускі добраахвотнік, камандзір палка імя Каліноўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Прохараў, пазыўны Кіт (нар. 1995, Беларусь) — украінскі ваеннаслужачы, беларускі добраахвотнік, камандзір палка Каліноўскага (да 2024).
Remove ads
Біяграфія
У канцы 2014 года[1] у 18 гадоў з’ехаў з Беларусі ва Украіну, у 2015 годзе далучыўся да палка «Азоў»[2]. Быў інструктарам па фізічнай падрыхтоўцы, пазней прайшоў курс павышэння кваліфікацыі і стаў інструктарам па тактычнай падрыхтоўцы. У 2015 годзе Прохараў ваяваў пад Мар’інкай Данецкай вобласці ў складзе тактычнай групы «Беларусь»[3].
У ліпені 2019 года Прохараў атрымаў украінскае грамадзянства[4].
З пачаткам расійскага ўварвання ў 2022 годзе Прохараў далучыўся да абароны Кіева, удзельнічаў у баі за Бучу 3 сакавіка 2022 года, атрымаў аскепкавае раненне[3].
У красавіку 2024 г. Прохараў перадаў сваі абавязкі камандзіра палка Паўлу Шурмею.[5]
Remove ads
Узнагароды
- медаль Ордэна Пагоні (2024)[6].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads