Дзятлавіцкае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзя́тлавіцкае — возера ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, за 18 км на паўднёвы захад ад горада Драгічын, за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Галоўчыцы, за 0,8 км на захад ад вёскі Дзятлавічы, на ўскраіне балотнага масіву. Адносіцца да басейна ракі Мухавец.
Плошча паверхні 0,07 км², даўжыня 0,72 км, шырыня 0,6 км. Возера неглыбокае: найбольшая глыбіня 0,4 м, сярэдняя 0,16 м. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Аб’ём вады 0,01 млн м³. Берагі нізкія, тарфяністыя, часткова пад хмызняком. На поўначы злучаны пратокай з меліярацыйным каналам.
Remove ads
Спасылкі
- Ліст карты N-35-134 Архівавана 2 мая 2013.
- Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads