Дзікая прырода Тасманіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзікая прырода Тасманіі (англ.: Tasmanian Wilderness) — аб’ект Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА. Уключае шэраг тэрыторый у Тасманіі, Аўстралія.
Дзікая прырода Тасманіі як аб’ект Сусветнай спадчыны ахоплівае 13800 км² ці прыблізна 20 % плошчы Тасманіі. У гэтым рэгіёне захаваліся апошнія на Зямлі дажджавыя лясы ўмеранага пояса. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што пячоры ў тоўшчы вапняка выкарыстоўваліся старажытнымі людзьмі больш за 20.000 гадоў таму.[1]
Тасманія багатая ўнікальнай фаунай, з 32 відаў ахоўных ў Тасманіі жывёл 27 сустракаюцца ў арэале Дзікай прыроды Тасманіі. Адным з вядомых відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, з’яўляецца тасманійскі д’ябал. З больш як 150 відаў птушак вылучаецца рэдкі від роду разелы — зялёная разела.[2]
Наступныя нацыянальныя паркі ўваходзяць у склад аб’екта Сусветнай спадчыны Дзікая прырода Тасманіі:[3]
- Гара Крэйдл і возера Сент-Клэр (англ.: Cradle Mountain-Lake St Clair National Park)
- Франклін Гордан (англ.: Franklin-Gordon Wild Rivers National Park)
- Горы Хартц (англ.: Hartz Mountains National Park)
- Карставыя пячоры Моўл-Крык (англ.: Mole Creek Karst National Park)
- Паўднёва-Заходні (англ.: Southwest National Park)
- Сцены Ерусаліма (англ.: Walls of Jerusalem National Park)
- Цэнтральнае плато (англ.: Central Plateau Conservation and Protected Areas)
- Запаведнік глотка д’ябла (англ.: Devils Gullet State Reserve)
- Паўднёва-ўсходні востраў буравесніка (англ.: South East Mutton Bird Islet)

Remove ads
Зноскі
- Tasmanian Wilderness — Дзікая прырода Тасманіі на сайце дэпартамента навакольнага асяроддзя ўрада Аўстраліі
- Tasmanian Wilderness — Дзікая прырода Тасманіі на сайце ЮНЕСКА
- Where is the Tasmanian Wilderness World Heritage Area?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2011. Праверана 14 студзеня 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
