Дзіця Размары (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дзіця Размары» (англ.: Rosemary's Baby) — амерыканскі псіхалагічны фільм жахаў 1968 года рэжысёра Рамана Паланскага, пяты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Карціна з’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Айры Левін, адаптацыяй кнігі займаўся Раман Паланскі. Галоўныя ролі выканалі Міа Фэраў, Джон Касавеціс, Рут Гордан, Сідні Блэкмер, Морыс Эванс, Ральф Беламі, Пэтсі Келі, Вікторыя Ветры, Чарлз Гродзін[6].
Remove ads
Сюжэт
Маладая бяздзетная пара Размары і Гай Вудхаўс пераязджаюць у нью-ёркскі Брэмфард. Неўзабаве яны знаёмяцца з эксцэнтрычнымі суседзямі, Міні і Раманам Кастэветамі, якія раз-пораз навязваюцца ім у сябры. Аднойчы Размары бачыць дзіўнае відзенне, быццам яна плыве на яхце з Гаем, які ператвараецца ў дэмана і гвалтуе яе. Праз некалькі дзён дзяўчына даведваецца, што цяжарная. Шэраг дзіўных падзей наводзіць Размары на здагадку, што іх суседзі — члены сатанінскага культу.
Remove ads
Акцёрскі склад
| Міа Фэраў | – Размары Вудхаўс |
| Джон Касавеціс | – Гай Вудхаўс, муж Размары |
| Рут Гордан | – Міні Кастэвет |
| Сідні Блэкмер | – Раман Кастэвет, муж Міні |
| Морыс Эванс | – Эдвард «Хатч» Хатчынс, сябар Гая і Размары |
| Ральф Беламі | – доктар Абрахам Сапірштэйн |
| Пэтсі Келі | – Лора-Луіз |
| Вікторыя Ветры | – Тэры Гіанофрыа, суседка Гая і Размары |
| Чарлз Гродзін | – доктар Хіл |
Remove ads
Узнагароды
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 11 кінаўзнагародамі і яшчэ 12 намінацыямі[7].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
