Днястроўскі ліман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Днястроўскі ліман — заліў на паўночна-заходнім узбярэжжы Чорнага мора, у які ўпадае рака Днестр. Размешчаны ў Адэскай вобласці на Украіне.

Заліў удаецца ў сушу з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 41 км, шырыня 4—12 км, глыбіня 2,6 м. Днястроўскі ліман аддзелены ад мора вузкай пясчанай касой Бугаз, у паўднёвай частцы якой ёсць праход да мора. На касе размешчаны курорт Караліна-Бугаз. Цячэнне ў лімане залежыць ад вятроў і паводак на Днястры. Зімой Днястроўскі ліман замярзае. На лімане размешчаныя парты Белгарад-Днястроўскі і Авідыёпаль. У самім Днястроўскам лімане таксама вылучаюць Карагольскі заліў.
Раней Днястроўскі ліман звалі Авідыёвым возерам.

Remove ads
Спасылкі
- Статыстычна даныя аб лімане(недаступная спасылка)
- Тапаграфічная карта паўночнай часткі лімана Архівавана 30 чэрвеня 2006.
- Тапаграфічная карта паўднёвай часткі лімана
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads