Дойлід (скульптура)

скульптура ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia

Дойлід (скульптура)map
Remove ads

Дойлід — скульптура ў Мінску, размешчаная на плошчы Незалежнасці, паміж домам Уніхоўскага і гасцініцай «Мінск». Устаноўлена ў 2007 годзе да 940-годдзя Мінска. Аўтар твора — скульптар Уладзімір Жбанаў[1].

Хуткія факты Дойлід, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

У цэнтры кампазіцыі — барадаты дойлід у тозе са скруткам чарцяжоў у руцэ. Ён стаіць над горадам і правай рукой нібы варожыць над будынкамі, якія сімвалізуюць архітэктуру Мінска розных эпох. Перад дойлідам — мініяцюрныя копіі брамы старажытнага драўлянага замка XII стагоддзя, касцёла бернардзінак XVII стагоддзя і будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета[1].

Скульптар тлумачыў, што ў сваёй рабоце «хацеў адлюстраваць ролю архітэктуры ў мастацтве і ў жыцці людзей, а таксама прадставіць асобу архітэктара, менавіта таго, хто стварае „вечныя“ помнікі»[1].

Remove ads

Цікавыя факты

Прыз «Дойлід Беларусі», якім адзначаюцца людзі, якія ўнеслі важкі ўнёсак у развіццё беларускай архітэктуры, мае выгляд паменшанай копіі сталічнай скульптуры.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads