Докшыцка-Крулеўшчынская аперацыя

Баявая аперацыя беларускіх партызан From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Докшыцка-Крулеўшчынская аперацыя — баі па разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе Докшыцы і на чыгуначнай станцыі Крулеўшчына (на лініі Маладзечна — Полацк) 16—17 жніўня 1943 года. Праведзена 1-й антыфашысцкай партызанскай брыгадай ва ўзаемадзеянні з партызанскай брыгадай «Жалязняк» Мінскай вобласці.

Хуткія факты Докшыцка-Крулеўшчынская аперацыя, Дата ...
Remove ads

Бой

Вечарам 16 жніўня партызаны акружылі Докшыцы і сіламі аднаго батальёна ачапілі ўсе ваенныя аб’екты гарнізона і ўнтэрафіцэрскую школу. У 6 гадзін раніцы 17 жніўня нечакана для ворага штурмавыя групы абяззброілі і ў кароткай перастрэлцы на асобных участках вулічнага бою знішчылі 38 і ўзялі ў палон 60 гітлераўцаў. Потым 1-я антыфашысцкая брыгада зрабіла пераход да станцыі Крулеўшчына. Яе з флангаў і тылу прыкрывала брыгада «Жалязняк», якая, каб адцягнуць увагу ворага пачала дзеянні на ўчастку чыгункі ў раёне станцыі Параф’янава і паміж Крулеўшчынай і Глыбокім. Да вечара 17 жніўня Докшыцы і станцыя Крулеўшчына былі поўнасцю ачышчаны ад праціўніка. У выніку бою на подступах да станцыі Крулеўшчына і ў размяшчэнні гарнізона было знішчана больш за 500 гітлераўцаў, разбураны ўсе станцыйныя збудаванні, узарвана 4 масты, паравознае дэпо з 4 цягнікамі, 35 вагонаў, нафтабаза, склад з боепрыпасамі, гараж з аўтамашынамі, захоплена 2 пераносныя радыёстанцыі, вялікая колькасць харчавання, ваеннай амуніцыі, боепрыпасаў і ўзбраення, у тым ліку 3 гарматы, 20 кулямётаў, вінтоўкі. У выніку бою ўчастак чыгункі Крулеўшчына — Параф’янава быў выведзены на суткі. Партызаны страцілі каля 40 чалавек забітымі і параненымі.

Remove ads

Памяць

У Крулеўшчыне ў гонар баявой аперацыі партызан у 1964 годзе пастаўлены помнік.

Літаратура

  • У. С. Пасэ. Докшыцка-Крулеўшчыцкая аперацыя // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 197-198. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads