Докшыцкі народны тэатр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Докшыцкі народны тэатр — народны тэатр, створаны ў 1947 годзе ў Докшыцкім Доме культуры. Заснавальнікца — Г. П. Лынова. Працу калектыў пачаў з пастаноўкі аднаактавых п’ес А. Чэхава «Мядзведзь» і «Юбілей», а таксама ўрыўкаў з «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча.

У 1975 годзе калектыў узначаліла рэжысёр Г. В. Яцкоўская, выпускніца Віцебскага культпрасветвучылішча. Яе першая пастаноўка паводле п’есы Р. Тама «Восем закаханых жанчын» атрымала званне лаўрэата першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных. Калектыў быў узнагароджаны дыпломамі Малога тэатра СССР і Саюза пісьменнікаў СССР за актыўную прапаганду твораў савецкай драматургіі. У 1982 годзе прысвоена званне «народны».

Remove ads

Узнагароды

  • (2002) — 1-е месца за спектакль паводле п’есы Аляксея Дударава «Прынц Мамабук».
  • (2004) — за спектакль паводле п’есы А. Курэйчыка «П’емонцкі звер» калектыў стаў лаўрэатам абласнога фестывалю.
  • (2009) — 2-е месца за спектакль «Не пакідай мяне» паводле Аляксея Дударава. Яго артысты сем разоў атрымлівалі Гран-пры за лепшае выкананне роляў.

Літаратура

  • Докшыцкі народны тэатр // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 1 : А–К. – С. 367–368.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads