Дом-музей Пятра Алейнікава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом-музей Пятра Алейнікава — мастацкі персанальны музей у вёсцы Крывель Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, прысвечаны жыццю і творчасці савецкага кінаакцёра Пятра Алейнікава[1]. Філіял Шклоўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея[2]. У Крывалі нарадзіўся Пётр Алейнікаў, сюды ён неаднаразова вяртаўся падчас жыцця[3]. Філіялам загадвае Юрый Мікалаевіч Махорын[4].
Remove ads
Гісторыя
Музей быў заснаваны 1 ліпеня 1998 года паводле рашэння № 10-25 ад 24 чэрвеня 1998 года Шклоўскага райвыканкама[1]. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 12 ліпеня 1998 года, у дзень нараджэння Пятра Алейнікава[3].
Драўляную хату спецыяльна для музея ўзвялі на месцы, дзе жыла сям’я Алейнікава, па падабенстве старой. Новы будынак атрымаўся больш упрыгожаным: напрыклад, у арыгінальнай хаце аканіц не было[5].
Remove ads
Экспазіцыя
Станам на 2001 год фонды музея налічвалі 186 прадметаў. Агульная плошча будынка складала 48 м², і ўся яна выкарыстоўвалася пад экспазіцыйна-выставачную дзейнасць[1]. Паводле больш сучасных звестак, у невялікай драўлянай хаце, дзе месціцца музей, сабрана каля 200 экспанатаў[3].
Аснову калекцыі складаюць фотаздымкі з сямейнага альбома і малюнкі бацькі акцёра, якія перадаў сын Алейнікава — Тарас[3]. У экспазіцыі прадстаўлены таксама фотаздымкі са здымачнага працэсу і іншыя матэрыялы пра творчасць акцёра[5]. Іншыя экспанаты (прадметы побыту, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) былі сабраныя мясцовымі жыхарамі[3].
Дом-музей з’яўляецца адзіным сацыяльна-культурным цэнтрам у вёсцы. Тут праводзяцца мясцовыя святы, арганізуюцца прагляды фільмаў з удзелам Алейнікава і культурныя мерапрыемствы[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads