Дом Воліна (1900)

дом па вуліцы Валадарскага, 12А ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Воліна (1900)map
Remove ads

Дом Во́ліна — трохпавярховы будынак у Мінску, пабудаваны ў 1900 годзе з рысамі эклектыкі і неабарока як даходны дом, месціцца па вуліцы Валадарскага, 12 А. Частка гістарычнай забудовы колішняй Захар’еўскай вуліцы.

Хуткія факты Дом Воліна, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Скрыжаванне вуліцы Савецкай і Валадарскага ў 1930-я гады, дом Воліна першы злева

Дом пабудаваны ў 1900 годзе, злучаны з суседнім двухпавярховым домам Воліна. Уласнікам быў Волін Самуіл Лазаравіч, яго жонка Воліна Блюма-Фейга, іх дачка і пяць сыноў. Стары адрас — вул. Захар’еўская № 41/12 на рагу з Серпухаўскай (цяпер Валадарскага), у 1910—1912 — дом № 43[1].

Частка пакояў здавалася пад жыллё[1]. У 1901—1903 гадах у доме месцілася «1-я гарадская раскладкавая па прамысловым падатку прысутнасць». З 1907 года — піўная Жыдовіча. З 1908 года — лаўка Назаравай, пральня Юзафовіч. З 1909 года — майстэрня шаўца Паўлоўскага. З 1910 года — булачная і пякарня Хмелявец. У 1915 годзе — упраўленне камітэта Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза. У 1912—1915 гадах — прыёмны кабінет лекара па нутраных і дзіцячых хваробах Палонскага Лейбы (Льва) Мордухавіча (Маркавіча). У 1916—1917 гадах тут месцяцца кабінет асобнаўпаўнаважанага камандавання Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза, кантрольны аддзел камітэта Усерасійскага земскага саюза, статыстычны аддзел Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым вайскоўцам, кабінет загадчыка аддзела атрадаў камандавання Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза, улікова-гаспадарчы аддзел Усерасійскага земскага саюза. У 1918 годзе тут месціцца бакалейная крама Дубаграева Акіма Сцяпанавіча, гадзіннікавая крама Ламперта В. К., крама Мендаля Іосіфа Абрамавіча, У 1918—1921 гадах — шавецкая майстэрня Цывеса Л. Г[2].

У 1920 годзе тут месціцца гарадское і павятовае бюро Наркамата юстыцыі БССР[2]. У 1921 годзе маёмасць нацыяналізаваная. У 1922 годзе тут месцяцца 4 лаўкі. У 1925—1926 гадах шавецкая майстэрня Вішнёва Герца Маісеевіча, сажная майстэрня Егера Андрэя Якаўлевіча, кравецкая майстэрня Райнеса, гадзіннікавая майстэрня Рубінштэйна С., дзіцячы сад, кнігарня, цырульня арцелі «Мастак»[2]. У 1925—1926 гадах уласнік — аддзел камунальнай гаспадаркі Менскага акруговага выканаўчага камітэта (арандатар з 1 студзеня 1925 года — жыллёва-арэнднае кааператыўнае таварыства № 10).

У 1928—1940 гадах будынак займаюць Беларуская аддзяленне Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, аддзел падпісных і перыядычных выданняў беларускага аддзялення Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, Ваеннае выдавецтва беларускага аддзялення Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, ваенна-кніжная крама беларускага аддзялення Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР[2]. У 1934—1935 гадах тут месціцца крама «Ваенная кніга», пчалярская крама Наркамата земляробства БССР. У 1935—1936 гадах кантора і групкам «Менхарчгандля». У 1940 годзе — цырульня «Белкааппрамсвета»[3].

У наш час на першым паверсе месцяцца гандлёвыя памяшканні, на другім і трэцім — Цэнтральнае праўленне таварыства глухіх[4].

Remove ads

Архітэктура

Г-падобны ў плане будынак са зрэзанай вуглавой часткай. Галоўны фасад дома быў арыентаваны на былую вуліцу Захар’еўскую (сучасны праспект Незалежнасці). Фасады аздобленыя канеліраванымі пілястрамі са складанымі капітэлямі на вышыні другога і трэцяга паверхаў. Больш высокі першы паверх, другі і трэці аддзеленыя тонкапрафіляванымі карнізамі. Прасценкі паміж арачнымі на другім паверсе і лучковымі на трэцім паверсе вокнамі дэкараваныя ляпным раслінным арнаментам. Пачатковая планіроўка і фасад першага паверха зменены[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 165
  2. Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 169
  3. Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 170
  4. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads