Дом Мельнікава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Мельнікаваmap
Remove ads

Дом Мельнікава (Дом-майстэрня архітэктара Канстанціна Сцяпанавіча Мельнікава) — аднакватэрны жылы дом, помнік архітэктуры савецкага авангарда. Пабудаваны ў 1927—1929 гадах у Крываарбацкім завулку ў Маскве па праекце расійкага архітэктара Канстанціна Мельнікава для сябе і сваёй сям’і.

Хуткія факты Дом Мельнікава, Краіна ...

Дом-майстэрня з’яўляецца вяршыняй творчасці Мельнікава і адрозніваецца наватарскімі канструктыўнымі асаблівасцямі, арыгінальным мастацкім рашэннем і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, прадуманай функцыянальнай планіроўкай. Аднакватэрны жылы асабняк у цэнтры Масквы — унікальны для савецкага часу прыклад такога роду пабудовы.

У 2011 годзе будынак перададзены ў аператыўнае ўпраўленне Дзяржаўнага музея архітэктуры імя А. В. Шчусева і з’яўляецца аб’ектам паказу заснаванага ў 2014 годзе яго філіяла — Музея Мельнікавых.

У 2022 годзе ў сувязі з правядзеннем рэстаўрацыі інтэр’еры дома зачыненыя для наведвання, аднак доступ у сад і вонкавы агляд адкрытыя.

Remove ads

Зноскі

  1. https://www.iconichouses.org/houses Праверана 16 чэрвеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads