Дом Саветаў (Санкт-Пецярбург)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Саветаў (Санкт-Пецярбург)map
Remove ads

Дом Саветаў — будынак, пабудаваны ў 1936—1941 гадах групай архітэктараў пад кіраўніцтвам акадэміка Н. А. Троцкага — Я. М. Лукіным, М. А. Шапілеўскім і іншымі. Знаходзіцца на Маскоўскай плошчы ў Санкт-Пецярбургу, Маскоўскі праспект, 212.

Хуткія факты Дом Саветаў, Краіна ...

У будынку каля сямісот працоўных памяшканняў, зала пасяджэнняў на тры тысячы чалавек.

Remove ads

Архітэктура і гісторыя будынка

Цэнтральная васьміпавярховага частка будынка: чатырнаццацікалонны порцік, завершаны скульптурнай групай на тэму сацыялістычнага будаўніцтва (скульптар М. В. Томскі) і гербам РСФСР (скульптар І. У. Крастоўскі).

Бакавыя пяціпавярховыя крылы размешчаны сіметрычна, акцэнтаваныя порцікамі. На ўсходнім фасадзе Дома Саветаў выступае паўратонда залы пасяджэнняў. Пры аздабленні будынка (была завершана пасля 1945 года) выкарыстоўваліся граніт, мармур і каштоўныя пароды дрэва.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Доме Саветаў працавалі розныя навуковыя інстытуты, затым абароннае прадпрыемства НВА «Ленінец». Цяпер у будынку размешчаны бізнес-цэнтр «Маскоўскі» (уласнік будынка — НВА «Ленінец»).

Remove ads

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads