Дом Сімховіча

Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Сімховічаmap
Remove ads

Дом Сімховіча — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны на рагу Ленінскай вуліцы (дом № 31) і Пажарнага завулка.

Хуткія факты Дом Сімховіча, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя на скрыжаванні Вялікай Садовай і Паштовага завулка, як жылы, даходны дом. Належаў Сімховічу. Быў прыватнаўласніцкім, выкарыстоўваўся ў асноўным гарадскім купецтвам. У 1920-я гады будынак быў нацыяналізаваны[1].

У савецкія часы выкарыстоўваўся як жылы. Тут знаходзіліся крамы кілбасныя Халіпа і Сімховіча, багетная Р. Шыка і В. Лур’е, пальчаткамі М. Ліўшыца, садавіной, мэблі, працаваў папулярны цырульнік І. Ліўшыц, і гімназія Раманоўскай. У 2004 годзе будынак капітальна адрамантаваны. Зараз тут знаходзяцца гандлёвыя ўстановы[1].

Remove ads

Архітэктура

Пабудаваны як жылы, з цэглы, атынкаваны. Двухпавярховы Г-падобны будынак, накрыты двухсхільным дахам. Галоўным фасадам выходзіць на вуліцу Ленінскую. Аконныя праёмы прамавугольныя, розныя па памерах, на другім — з ліштвамі. Сцены першага і другога паверхаў гладкія, размежаваныя міжпавярховымі цягамі. Гзымс прафіляваны[1].

Першы паверх дэкарыраваны пілястрамі, другі сухарыкамі. Галоўны ўваход на рагу будынка. З боку Пажарнага завулку праезная арка. Над ім на другім паверсе балкон[1].

Remove ads

Зноскі

  1. kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 5 чэрвеня 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads