Дом Ферэнца Ліста (Веймар)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Ферэнца Ліста (Веймар)map
Remove ads

Дом Ферэнца Ліста ў Веймары — дом, у якім жыў кампазітар і піяніст Ферэнц Ліст у Веймары, цяпер выкарыстоўваецца як музей. Дом знаходзіцца на Марыенштрасэ 17, дзе пачынаецца Бельведэрэр Алееe, на поўдзень ад цэнтра горада Веймар, на ўскрайку парку Ільм.

Хуткія факты Дом Ферэнца Ліста, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны ў 1798/99 годзе як дом герцагскага прыдворнага садоўніка. Тут жа размяшчалася прыдворнае садаводства. Аўтар праекта — прыдворны архітэктар Іаган Фрыдрых Рудольф Штайнер. У 1818/19 гадах на супрацьлеглым баку вуліцы быў пабудаваны жылы дом такой жа формы. Абодва будынкі, якія знаходзіліся ў той час на паўднёвай ускраіне горада, утваралі рэпрэзентатыўны ўезд у горад. У 1819 годзе дом Ліста быў грунтоўна перароблены пад кіраўніцтвам архітэктара Клеменса Венцэслава Кудра, так што цяпер ён з’яўляецца адным з тыповых узораў веймарскай архітэктуры класіцызму. Дом Ліста, а дакладней будынак садаводства, пацярпелі падчас авіяналётаў на Веймар падчас Другой сусветнай вайны, былі закансерваваны на зіму 1945/46 г., рамонтныя работы праводзіліся ў 1948—1952 гг.

Веймарскія прыдворныя садоўнікі жылі на першым паверсе да 1918 года. З 1854 па 1868 год на верхнім паверху была майстэрня мастака Фрыдрыха Прэлера Старэйшага. Перш чым пераехаць у дом, Ліст неафіцыйна і дэ-факта жыў быдунку «Альтэнбург» у Веймары з 1848 па 1861 год, але афіцыйна ў «Hotel Erbprinz». У 1869 годзе Карл Аляксандр Саксен-Веймар-Эйзенахскі перадаў Францу Лісту верхні паверх дома, дзе кампазітар некалькі месяцаў штогод (у падарожжах паміж Рымам і Будапештам) да сваёй смерці ў 1886 годзе. Жылыя памяшканні на верхнім паверсе для Ліста абсталявала вялікая герцагіня Сафія Аранская-Насаўская.

Пасля смерці Ліста 31 ліпеня 1886 года Карл Аляксандр загадаў выкарыстоўваць верхні паверх пад музей. Раяль «Bechstein», які быў прадастаўлены Лісту кампаніяй-вытворцам пры яго жыцці, паслужыў падарункам Карла Бехштэйна толькі што створанаму музею. У 1918 годзе дом Ліста перайшоў ва ўласнасць зямлі Цюрынгія і ў такім выглядзе кіраваўся Нацыянальным музеем Гётэ. У 1954 годзе Нацыянальны даследчы і мемарыяльны комплекс класічнай нямецкай літаратуры ў Веймары прыняў будынак і ў наступныя гады правёў маштабныя рамонтныя работы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads