Дом Юхновіча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом Юхновіча[1] — колішні будынак у Мінску на рагу вуліц Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса) і Петрапаўлаўскай (цяпер вул. Энгельса), 38/34. Разбураны падчас Другой сусветнай вайны. Цяпер на месцы будынка г. зв. Дом пісьменнікаў, пабудаваны ў 1951—1953 гадах (арх. Авель Брэгман)[1].

Дом Юхновіча пабудаваны ў канцы XIX ст. Памяшканні выходзілі на невялікі ўнутраны двор, перакрыты зашклёным ліхтаром.
На першым паверху размяшчалася бюро грамадзянскіх інжынераў «Гай, Свянціцкі & Co», якое распрацоўвала эскізы, праекты, планы, каштарысы гарадскіх, дачных і сельскагаспадарчых пабудоў, здзяйсняла тэхнічны нагляд, будавала гаспадарчым спосабам, давала тэхнічныя кансультацыі.[2]
Таксама ў будынку была кантора першага ў горадзе платнага гаража «Мінск-аўтамабіль», які належаў інжынеру Зыгмунту Свянціцкаму, займаўся тэхнічным абслугоўваннем, пракатам, продажам легкавых аўтамабіляў і запчастак[1], першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі станцыя тэхнічнага абслугоўвання[3].
Remove ads
Зноскі
- Улица Карла Маркса - Твоя столица - Минск(недаступная спасылка). web.archive.org (24 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2015. Праверана 23 мая 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads