Дом афіцэраў (Гродна)

Гродна From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом афіцэраў (Гродна)map
Remove ads

Дом афіцэраў — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Ажэшка, 30.

Хуткія факты Дом афіцэраў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У пачатку 1920-х гг. зямельны ўчастак быў уласнасцю польскага дзяржбанка. Першы камень у падмурак будучага Дома стральца (польск.: Dom Strzelca) у стылі польскага канструктывізму ў 1930 годзе заклаў тагачасны прэзідэнт Польшчы[1]. Будаўніцтвам кіраваў інжынер Пётр Бараноўскі[2]. У будынку павінна было размясціцца процівагазавае сховішча на 550 чалавек. У верасні 1939 года ад савецкіх войскаў тут абараняліся вучні польскіх гімназій, некаторыя з іх пазней былі расстраляныя[1].

У 1965 годзе было прынята рашэнне аб зносе некаторых будынкаў вакол і прыбудове да Дома афіцэраў канцэртнай залы на 800 чалавек. Яе ўзвялі да 1973 года. Доўгі час яна з’яўляўся галоўнай канцэртнай пляцоўкай у Гродне з самай вялікай сцэнай у горадзе[1].

Былы Дом афіцэраў спрабавалі прадаць праз аўкцыён з 2015 года[3]. У красавіку 2023 года будынак Дома афіцэраў выкупіла брэсцкая будаўнічая кампанія «Палессежылбуд». Плануюць правесці рэканструкцыю будынка з аднаўленнем гістарчнага аблічча фасадаў і часткі інтэр'ераў. Там можа з’явіцца аб’ект грамадска-камерцыйнага прызначэння — рэстаран, забаўляльны цэнтр, гандлёвыя плошчы[4]. Савецкую прыбудову 1973 года, дзе была месцілася канцэртная зала, якая на момант продажу знаходзілася ў аварыйным стане, дэмантавалі ў ліпені 2024 года[5].

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads