Дон Карлас (опера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дон Карлас» (фр.: Don Carlos, італ.: Don Carlo) — «вялікая» опера Джузэпэ Вердзі ў пяці дзеях, упершыню пастаўлена Парыжскай операй 11 сакавіка 1867 года. Лібрэта на французскай мове напісана Камілам дэ Локлем і Жазефам Меры па матывах аднайменнай драмы Шылера (ням.: Don Karlos, Infant von Spanien). Аднак асновай для аднаго з актаў — сцэна ў Фантэбло — паслужыла іншая навела на той жа сюжэт: «Філіп Другі, кароль Іспаніі» (Philippe II, Roi d’Espagne), аўтарам якой быў французскі драматург Эжэн Кармон.
Поўная версія оперы ў пяці дзеях з балетам ідзе каля чатырох гадзін і з’яўляецца найбольш працяглай операй Вердзі; пры жыцці кампазітара і пасля яго смерці з’явіліся шматлікія, больш кароткія рэдакцыі. За межамі Францыі опера, як правіла, выконваецца на італьянскай мове ў перакладзе дэ Лазье.
«Дон Карлас» Вердзі — пятая па ліку опера пад гэтай назвай пасля твораў Майкла Коста (1844), Паскуале Бона (1847), Антоніа Буццола (1850) і Вінчэнца Маскуцца (1862).
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.
- MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads