Дораці Гіш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дораці Гіш (англ.: Dorothy Gish; 11 сакавіка 1898, Дэйтан, Агая, ЗША — 4 чэрвеня 1968, Рапала, Італія) — амерыканская актрыса кіно, сястра Ліліян Гіш.
Remove ads
Біяграфія
Дораці Гіш нарадзілася ў Дэйтане 11 сакавіка 1898 года ў сям’і Джэймса Лі Гіша і Мэры Робінсан Мак-Конел, у якой, акрамя яе, была яшчэ старэйшая дачка — Ліліян. Пасля таго, як бацька кінуў сям’ю, маці прыйшлося шмат працаваць, у тым ліку актрысай, каб утрымліваць дачок.
Акцёрская кар’ера сясцёр Гіш пачалася ў 1912 годзе, пасля таго, як сяброўка Мэры Пікфард прадставіла іх дырэктару кінастудыі American Mutoscope & Biograph Company Дэвіду Грыфіту. Сумесны дэбют сясцёр у кіно адбыўся ў тым жа годзе ў фільме «Нябачны вораг».
За гады сваёй кар’еры Дораці з’явілася больш чым у ста фільмах, у многіх з якіх іграла таксама яе старэйшая сястра.
Remove ads
Зноскі
- Dorothy Gish // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Dorothy Gish // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads