Дражня (селішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дражня — селішча перыяду ранняга жалезнага веку каля вёскі Дражня Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Дражня, Краіна ...

Апісанне

Селішча знаходзіцца на левым беразе безназоўнай рэчкі (прыток Бярэзіны) на ўзвышшы. Вышыня над поплавам 3 м. Плошча каля 1 га.

Выявіў у 1981 годзе М. У. Бычкоў, даследавала ў 1983 годзе Н. М. Дубіцкая на плошчы 244 м². У культурным пласце таўшчынёй 0,3—0,6 м былі адшуканы матэрыялы некалькіх эпох. Найбольш раннія знаходкі эпохі бронзы — крамянёвыя вырабы (скрабкі і ножападобныя пласціны) і абломкі посуду з кропкавым арнаментам. Абломкі неглянцаваных керамічных пасудзін адносяцца да І стагоддзя н.э. Трэць з іх пакрыта штрыхамі. Гэта сведчанне таго, што селішча знаходзілася ў зоне кантактаў плямёнаў зарубінецкай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Знойдзены фрагменты керамікі зарубінецкай культуры (больш за 90 % усіх знаходак) і невялікая колькасць керамікі з расчосамі 1-га тысячагоддзя н.э.[1]

Remove ads

Зноскі

  1. Селішча перыяду раняга жалезнага веку, в. Дражня(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 12 ліпеня 2021.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads