Драма кахання (фільм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Драма кахання» — савецкі фільм 1971 года рэжысёра Шухрата Абасава.

Хуткія факты Драма кахання, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

Атрымаўшы вестку пра гібель на фронце свайго старэйшага сына Махкама, бацька, у адпаведнасці з традыцыямі шарыяту, насуперак волі нявесткі Зумрад і малодшага сына, дабраслаўляе іх на шлюб. Але пасля вайны вясной 1946 года нечакана вяртаецца Махкам. Даведаўшыся пра бацькава рашэнне, ён сыходзіць з родных мясцін і пасяляецца ў адзінокай жанчыны Махбубы. Ён уладкоўваецца шафёрам на аўтабазу, дзе знаёміцца з Умарам. Умар спрабуе ўцягнуць Макхама ў махінацыі з «левым» грузам. Але, калі Умар разумее, што былы франтавік не пойдзе насуперак сумленню, падладжвае аварыю спіхваючы Махкама і яго машыну ў прорву. Шчаслівая выпадковасць ратуе ад трагедыі. Махбуба, калісьці падманутая Умарам, якая ўсім сэрцам кахае Махкама, падтрымлівае яго, і новае вялікае пачуццё да гэтай жанчыны дапамагае Махкаму пераадолець адзіноту і горыч.

Remove ads

У ролях

  • Пулат Саідкасымаў — Махкам
  • Аіда Юнусава — Махбуба
  • Хікмат Латыпаў — Бацька Махкама
  • Айша Джураева — Зумрад
  • Якуб Ахмедаў — Умар
  • Даўрон Умараў — Мураджан
  • Набі Рахімаў — Эргаш-ака
  • Лютфі Сарымсакава — маці Умара
  • Турсун Імінаў — Хакім
  • Айбарчын Бакірава — эпізод
  • Разак Хамраеў — эпізод
  • Бахціёр Іхтыяраў — эпізод
  • Хабіб Нарыманаў — эпізод
  • Шарафат Шакірава — эпізод
  • Сабахан Карымава — эпізод
  • Гані Агзамаў — эпізод
Remove ads

Пракат

У пракаце СССР з 12 чэрвеня 1972 года, фільм заняў 46-ае месца ў кінапракаце, яго паглядзелі 12 400 000 гледачоў.

Фестывалі і ўзнагароды

  • Дыплом і прэмія За рэжысёрскую працу Ш. Абасаву на V Усесаюзным кінафестывалі (1972)
  • Прэмія ЦК ЛКСМ Узбекістана Ш. Абасаву за фільмы «Ташкент — горад хлебны», «Ты не сірата», «Драма кахання».

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads