Другі Кантынентальны Кангрэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Другі Кантынентальны Кангрэс
Remove ads

Другі Кантынентальны Кангрэс (англ.: The Second Continental Congress; 10 мая 1775 — 1 сакавіка 1781) — з’езд дэпутатаў ад 13 амерыканскіх калоній Вялікабрытаніі. Рашэнне аб скліканні другога Кантынентальнага Кангрэса было прынятае падчас першага Кантынентальнага Кангрэса ў 1774. Падчас работы другога Кантынентальнага Кангрэса прынімалі ўдзел 65 дэпутатаў ад усіх амерыканскіх калоній, хоць прадстаўнікі ад Джорджыі далучыліся да Кангрэсу толькі 20 ліпеня. Фактычна другі Кантынентальны Кангрэс узяў на сябе ролю нацыянальнага ўраду ў хадзе Вайны за незалежнасць ЗША.

Хуткія факты Другі Кантынентальны Кангрэс, Дата заснавання / стварэння ...
Thumb
Дэкларацыя незалежнасці Джона Трамбула. На карціне выяўленыя пяць чалавек падчас рэдагавання тэксту Дэкларацыі ў 1776 годзе для Другога Кантынентальнага кангрэсу ў Філадэльфіі.
Remove ads

Вынікі працы Кангрэса

  • 14 ліпеня 1775 года Кангрэс прыняў рашэнне аб стварэнні Кантынентальнай арміі і прызначыў Джорджа Вашынгтона галоўнакамандуючым амерыканскім апалчэннем.
  • 10 мая 1776 года Кангрэс выдаў рэзалюцыю, па якой любой калоніі, якая не мае ўрада, вынікала сфармаваць такое.
  • 15 мая 1776 года Кангрэс выдаў прэамбулу, у якой прапанавалася адмовіцца ад клятвы вернасці англійскай кароне.
  • 4 ліпеня 1776 года была падпісана Дэкларацыя Незалежнасці, якая стала самым важным дакументам, выпрацаваным падчас працы кангрэса. Дэкларацыя незалежнасці стала першым дакументам, у якім калоніі называліся, як «Злучаныя Штаты Амерыкі».
  • 15 лістапада 1777 гады былі выдадзены «Артыкулы Канфедэрацыі», якія сталі першым канстытуцыйным дакументам Злучаных Штатаў.

Дакументы, распрацаваныя Кангрэсам

Remove ads

Літаратура

  • Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А. М. Вараксін, 2019—176 с. ISBN 978-985-7220-59-5
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads