Беларускі дом друку

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белару́скі дом дру́ку» — выдавецка-паліграфічны комплекс у Мінску. Заснаваны ў 1917 годзе.

Хуткія факты Беларускі дом друку, Краіна ...

Гісторыя

Гісторыя прадпрыемства пачынаецца з Мінскай губернскай друкарні, якая дзейнічала з 1797 года. У 1917 годзе яна была пераўтворана ў друкарню СНК Заходняга фронту. З 1918 года называлася 1-й Савецкай друкарняй, а з 1930 года — друкарняй імя Сталіна[1].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны паліграфісты наладзілі ў друкарні выпуск падпольных выданняў — перыядычнага лістка «Вестник Родины», газеты «Звязда» і іншых, а таксама дапамагалі ствараць друкарні ў партызанскіх атрадах. Пасля вайны паліграфічная база была адноўлена[1].

У 1960 годзе на базе друкарні было заснавана выдавецтва «Звязда», і друкарня ўвайшла ў яго склад. У 1969—1991 гадах — выдавецтва ЦК КПБ. Са студзеня 1992 года прадпрыемства знаходзілася ў сістэме Дзяржаўнага камітэта па друку, з лютага 1992 — у падпарадкаванні Савета Міністраў, а з 1994 года — Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Remove ads

Выдавецкая дзейнасць і магутнасці

Прадпрыемства выдае газеты, часопісы, кнігі. Сярод найбольш вядомых выданняў, якія тут друкаваліся, — газеты «Звязда», «Чырвоная змена», «Белорусская нива», «Советская Белоруссия», а таксама часопісы «Вожык», «Алеся», «На экранах»[1].

У 1927 годзе друкарня выдавала 9 газет, 7 часопісаў, каля 70 тысяч экзэмпляраў падручнікаў і іншых выданняў. У 1995 годзе тут друкавалася больш за 100 назваў газет і 67 часопісаў. Магутнасць друкарні складала больш за 14 мільёнаў кніг і 11 мільёнаў экзэмпляраў брашур у год[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads