Дрыс Мертэнс
бельгійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дрыс Ме́ртэнс (нідэрл.: Dries Mertens; нар. 6 мая 1987, Лёвен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Галатасарай» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Мертэнс з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клуба «Андэрлехт», у асноўную каманду якой ніколі не трапляў. У 2005 годзе Дрыс стаў іграком «Гента», аднак на працягу двух сезонаў ігрок знаходзіўся ў арэндах у дробнай бельгійскай і нідэрландскай камандах, у апошнюю з якіх, клуб АГОВВ, у 2007 годзе перайшоў.
У новым клубе, які гуляў у другім дывізіёне нідэрландскага футбола, Дрыс з цягам часу стаў капітанам і набыў статус футбаліста вялікага таленту. 25 мая 2009 года падпісаў кантракт з клубам «Утрэхт».
28 чэрвеня 2011 года Мертэнс разам з партнёрам па «Утрэхту» Кевінам Стротманам перайшоў у склад эйндхавенскага ПСВ. За за гэтыя трансферы нідэрландскі гранд выдаткаваў увогуле 13 млн еўра[4].
У 2013 годзе ігрок перайшоў у італьянскі «Напалі». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.
У жніўні 2022 года падпісаў пагадненне з турэцкім «Галатасараем»[5].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Дасягненні
ПСВ
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2012
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2012
«Напалі»
- Уладальнік Кубка Італіі (2): 2014, 2020
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2014
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турцыі: 2023
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads