Дрэвастой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дрэвастой — сукупнасць дрэў, якія ўтвараюць асноўны кампанент насаджэння. Найбольш важны складальнік насаджэння.[1]
У дрэвастоі вылучаюць галоўныя і другасныя дрэвавыя пароды. Дрэвавую пароду, якая ў пэўных лесараслінных і эканамічных умовах найлепшым чынам адпавядае гаспадарчым мэтам, называюць галоўнай. Другасная дрэвавая парода мае меншую гаспадарчую каштоўнасць за галоўную пароду.
Трэба таксама ўлічваць, што ў некаторых пэўных умовах другасныя пароды можна аднесці да галоўных.
Remove ads
Віды дрэвастою
- Карэнны дрэвастой — дрэвастой, які фарміруецца ў натуральных умовах і характарызуецца пераважнай пародай, адпаведнай гэтым лесараслінным умовам.
- Вытворны дрэвастой — дрэвастой, які фарміруецца на месцы карэннага ва ўмовах, парушаных дзейнасцю чалавека або натуральных прыродных працэсаў.
- Насенны дрэвастой.
- Параснікавы дрэвастой — дрэвастой, які ўтварыўся ад пнёвага парасніку, каранёвых атожылкаў і адводкаў.
- Чысты дрэвастой — дрэвастой, які складаецца з адной дрэвавай пароды або з адзінкавай прымешкай іншых парод.
- Змяшаны дрэвастой — дрэвастой, які складаецца з дзвюх і больш дрэвавых парод.
- Просты дрэвастой — дрэвастой, у якім дрэвы ўтвараюць адзін ярус.
- Складаны дрэвастой — дрэвастой, у якім дрэвы ўтвараюць два і больш ярусаў.[1]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads