Дуброўка скальная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуброўка скальная[1] (Drymocallis rupestris) — кветкавая расліна сямейства ружавых.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 30-60 см і прыкаранёвай разеткай перыста-раздзельнага лісця. Кветкі белыя, сабраныя ў гронкі. Плод — шматарэшак.
Пашырэнне
Еўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа, Крым, Каўказ. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за ўсходняй мяжой арэала, выяўлена ў Слонімскім раёне (расце на ўзлеску арляковай дубравы).
Асаблівасці біялогіі
Цвіце ў траўні-чэрвені. Зацвітае на другі год. Пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажэнне насеннае.
Выкарыстанне
Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads