Дуча дзі Буанінсенья
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуча дзі Буанінсенья (італ.: Duccio di Buoninsegna; каля 1255, г. Сіена, Італія — 3 жніўня 1319) — італьянскі жывапісец.
Заснавальнік Cіенскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў італа-візантыйскага жывапісу і французскай гатычнай мініяцюры. Для яго твораў характэрны асобныя рысы мастацтва Протарэнесансу. Стварыў алтарныя абразы з арнаментнымі залатымі фонамі, гучнай вытанчанай каляровай гамай («Мадонна са святымі», «Мадонна з шасцю анёламі», «Мадонна францысканцаў», каля 1280, «Мадонна Ручэлаі», 1285). У галоўным творы — алтарным абразе сіенскага сабора «Маэста» (двухбаковы паліпціх, 1308-11) з выявай Мадонны ў акружэнні святых і анёлаў на пярэднім боку і сцэн пакут Хрыста на тыльным боку — імкнуўся надаць большую жыццёвасць і пераканаўчасць традыцыйным кампазіцыйным схемам, перадаць прастору і аб'ём. У 1288 па яго малюнку быў выкананы першы ў Італіі манументальны віграж.
Remove ads
Галерэя
- «Мадонна францысканцаў»
- «Мадонна Ручэлаі»
- «Маэста» (дэталь)
Зноскі
- RKDartists Праверана 20 ліпеня 2023.
- Union List of Artist Names Праверана 20 ліпеня 2023.
- RKDartists
- Duccio di Buoninsegna // Art Renewal Center — 2000.
- Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- Kunstindeks Danmark Праверана 12 лютага 2023.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads