Дхарма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дхарма (санскр.: धर्म, IAST: dharma, «закон», «правіла») — індыйскі філасофскі або рэлігійны тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння маральнага абавязку, абавязкаў чалавека ці, у больш агульным значэнні — шляхі набожнасці. Слова «дхарма» літаральна перакладаецца як «тое, што ўтрымлівае ці падтрымлівае» (ад кораня дхр — «трымаць»), і звычайна перакладаецца на беларускую мову як «закон», яго значэнне часта даецца як «універсальны закон быцця». У кантэксце індыйскіх моў тэрмін мае на ўвазе рэлігію чалавека. У большасці кірункаў індыйскай філасофіі дхарма выступае як цэнтральнае паняцце, якое выкарыстоўваецца для тлумачэння вышэйшай ісціны. У індыйскім гісторыка-філасофскім кантэксце тэрмін «дхарма» заўсёды ўвасабляў правільныя паводзіны ў жыцці ў адпаведнасці з Сусветнымі законамі. Сімвал дхарма — дхармачакра — цэнтральны матыў у нацыянальным сцягу Індыі.
Remove ads
Гл. таксама
- Дхармачакра
- Рыта
- Варнашрама-дгарма
- Індыйская філасофія
- Філасофія індуізму
- Будызм
Літаратура
- Lingat, Robert (1973), The Classical Law of India, University of California Press, ISBN 0520018982
- Rosen, Steven (2006), Essential Hinduism, Greenwood Publishing Group, ISBN 0275990060
Спасылкі
- Бібліятэка Берзіна — артыкулы і кнігі па тэорыі і практыцы будызму.
- Dharma-Karma-Samsara Архівавана 14 чэрвеня 2006. (англ.)
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads