Чжоу
кітайская дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чжоу — назва эпохі ў гісторыі Старажытнага Кітая і кітайскай дынастыі, якая правіла ў 11—3 ст. да н.э.
Пры Чжоу пачалося пашырэнне жалеза, развівалася ірыгацыйнае земляробства, аформіліся асноўныя філасофска-рэлігійныя школы: канфуцыянства, даасізм, легізм (фацзя) і інш.
Падзялялася на Заходнюю Чжоу (1122—771 гг. да н.э., сталіца каля сучаснага Сіяня) і Усходнюю Чжоу (770—221 гг. да н.э., сталіца каля сучаснага Лаяна).
Remove ads
Заходняя Чжоу
Першапачаткова старажытна-кітайскае племя Чжоу залежала ад дзяржавы Інь. У 1122 да н.э. (паводле сучаснай гістарыяграфіі 1137—911 да н.э.) правадыр Чжоу У-Ван разграміў Інь, аб’яднаў усе плямёны і стварыў дзяржаву на тэрыторыі басейна рэк Хуанхэ і Янцзы.
Заходняя Чжоу была нетрывалым дзяржаўным утварэннем. Яе правіцелі раздавалі ўдзелы сваякам, прыхільнікам і саюзнікам вана (цара). Удзелы мелі аўтаномію, а вярхоўнаму правіцелю плацілі даніну і аказвалі ваенную дапамогу. Барацьба удзелаў з цэнтральнай уладай і паміж сабою прывяла ў 8 ст. да н.э. да распаду дзяржавы.
Remove ads
Усходняя Чжоу
Усходняя Чжоу дзялілася на перыяды:
- эпоху Вёсен і Восеней (Чуньцю; 770—481 гг. да н. э.),
- эпоху Ваюючых царстваў (Чжаньго; 481—221 гг. да н.э.).
У перыяд Чуньцю улада ванаў была аслаблена барацьбой за гегемонію паміж асобнымі ўладарамі (чжухоў), якія толькі намінальна прызнавалі вяршэнства цара. У перыяд Чжаньго ўзнікла некалькі буйных царстваў, якія змагаліся за панаванне над усім Кітаем.
Апошні цар Чжоу пазбаўлены ўлады ў 256/255 г. да н.э., але фактычна перыяд Чжоу завяршыўся ў 221 г. да н.э., калі краіна была аб’яднана пад уладай дынастыі Цынь.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads