Дысмарфафабія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дысмарфафабі́я (ад стар.-грэч.: δυσ- прыстаўка з адмоўным значэннем, μορφή — выгляд, знешнасць, φόβος — страх) — назойлівы неўратычны страх, звязаны з рэальнай або ўяўнай фізічнай заганай[1]. У адрозненне ад дысмарфаманіі, працякае звычайна без цяжкіх псіхічных расстройстваў. Праяўляецца пераважна ў падлеткаў як часовая ўзроставая з’ява; большасць выпадкаў дысмарфафабіі прыпадае на перыяд палавога выспявання, хоць можа развівацца і ў дарослых людзей, зрэдку і ў дзяцей.

Хуткія факты Дысмарфафабія, МКХ-11 ...

Дысмарфафабія не вылучаецца як асобны дыягназ у Міжнароднай класіфікацыі хвароб дзясятага перагляду (МКХ-10), а вызначаецца як разнавіднасць іпахандрычнага расстройства[2]. У DSM-5 цялеснае дысмарфічнае расстройства вызначана як асобнае псіхічнае расстройства ў катэгорыі «абсесіўна-кампульсіўныя і звязаныя з імі расстройствы»[3]. Звышцэнная або трызненная дысмарфафабія традыцыйна называецца «дысмарфаманіяй».

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads