Дыспансер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыспансе́р ([dʲɪspɐnˈsɛr], ад фр.: dispensaire, узыходзіць да лац.: dispenso «размяркоўваю»)[1] — лячэбна-прафілактычная ўстанова, аснова дзейнасці якой — ранняе выяўленне і лячэнне хворых, дынамічны нагляд і ажыццяўленне санітарна-аздараўленчых мерапрыемстаў.
Віды дыспансераў
На Беларусі дзейнічаюць наступныя віды дыспансераў:
- кардыялагічныя;
- скурна-венералагічныя;
- наркалагічныя;
- анкалагічныя;
- процітуберкулёзныя;
- псіханеўралагічныя;
- эндакрыналагічныя.[2]
Гісторыя
На Беларусі першы (процітуберкулёзны) дыспансер адкрыты ў 1921 годзе ў Мінску. Папярэднікамі дыспансера (Мінск, Бабруйск) былі процітуберкулёзныя амбулаторыі (1910—1911).
На пачатак 1997 года ў Беларусі існавалі дыспансеры:
- процітуберкулёзныя (30)
- анкалагічныя (11)
- скурна-венералагічныя (34)
- псіханеўралагічныя (13)
- процівалляковыя (6)
- урачэбна-фізкультурныя (10)
- наркалагічныя (11)
- кардыялагічныя (5)
- два спецыяльных дыспансера для хворых пасля радыяцыйнага ўздзеяння ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.[3]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads