Дысперсная сістэма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дысперсная сістэма — гэта сістэма, утвораная з двух або больш фаз (цел), якія цалкам або практычна не змешваюцца і не рэагуюць адзін з адным хімічна. Першае рэчыва (дысперсная фаза) дробна размеркавана ў другім (дысперсійнае асяроддзе). Калі фаз некалькі, іх можна аддзяліць адну ад адной фізічным спосабам (цэнтрыфугаваць, сепарыраваць і г. д.).

Звычайна дысперсныя сістэмы — гэта калоідныя растворы, золі. Да дысперсных сістэм адносяць таксама выпадак цвёрдага дысперснага асяроддзя, у якой знаходзіцца дысперсная фаза.

Найбольш агульная класіфікацыя дысперсных сістэм заснавана на адрозненні ў агрэгатным стане дысперсійнага асяроддзя і дысперснай фазы. Спалучэнні трох відаў агрэгатнага стану дазваляюць вылучыць дзевяць відаў дысперсных сістэм. Для сцісласці запісу іх прынята пазначаць дробам, лічнік якой паказвае на дысперсную фазу, а назоўнік на дысперсійнае асяроддзе, напрыклад для сістэмы «газ у вадкасці» прынята абазначэнне Г / В.

Больш інфармацыі Пазначэнне, Дысперсная фаза ...

Па кінетычных уласцівасцях дысперснай фазы дысперсныя сістэмы можна падзяліць на два класы:

  • Свабоднадысперсныя сістэмы, у якіх дысперсная фаза рухомая;
  • Звязнадысперсныя сістэмы, дысперсійная фаза якіх цвёрдая, а часціцы іх дысперснай фазы звязаныя паміж сабой і не могуць свабодна перамяшчацца.

У сваю чаргу гэтыя сістэмы класіфікуюцца па ступені дысперснасці.

Сістэмы з аднолькавымі па памерах часціцамі дысперснай фазы называюцца монадысперснымі, а з неаднолькавымі па памеры часціцамі — полідысперснымі. Як правіла, рэальныя сістэмы, якія атачаюць нас, полідысперсныя.

Па памерах часціц свабоднадысперсныя сістэмы падзяляюцца на:

Больш інфармацыі Назва, Дыяметр пор, нм ...

Па рэкамендацыі ІЮПАК мікрапорыстымі называюць порыстыя матэрыялы з памерамі пор да 2 нм, мезапорыстымі — ад 2 да 50 нм, макрапорыстымі — звыш 50 нм.

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads