Дытыдач

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дытыдач
Remove ads

Ды́тыдач (саманазва: Ditidaht «людзі ўздоўж берага») — індзейскі народ, карэнныя жыхары паўднёвай часткі вострава Ванкувер у Брытанскай Калумбіі (Канада). Агульная колькасць (2020 г.) — 1000 чал.[1]

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...

Дытыдач блізкія па паходжанню, культуры і мове да сваіх суседдзяў-нутка. У канцы XVIII ст., калі пачаліся кантакты з еўрапейцамі, яны займалі шэраг паселішч на паўднёвым захадзе Ванкувера. Асноўным заняткам з'яўляўся сезонны лоў ласосяў і палтусаў. Дытыдач моцна пацярпелі ад эпідэмічных хвароб, выпадкова занесеных еўрапейцамі, а таксама ад нападаў іншых плямён. У выніку ў канцы XIX — пачатку XX ст. захавалася адносна невялікая група выжылых, сканцэнтраваная ў супольнай рэзервацыі.

З канца XX ст. адбываецца працэс адраджэння. У Канадзе дытыдач прызнаны асобнай першаснай нацыяй. У 2013 г. было падпісана эканамічнае пагадненне з правінцыяй Брытанская Калумбія.

Традыцыйная культура адметна наяўнасцю ўяўлення пра нематэрыяльную маёмасць tupaat, прадстаўленую міфамі, генеалагічнымі паданнямі, танцамі, якія належалі пэўным сем'ям. На чале грамадства стаялі правадыры chaabat, што валодалі правам на рэсурсы пэўных тэрыторый. Парушэнне гэтага права магло карацца смерцю. Фальклор адметны шматлікімі міфамі і казкамі, сярод якіх вылучаюцца цыклы пра стварэнне сусвету і прыгоды трэкстэра Крумкача.

Родная мова нітынач адносіцца да вакашскай сям'і. У нашы дні знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads