Дыяна Уладзіміраўна Тропнікава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыяна Тропнікава (нар. 28 чэрвеня 1986, Ленінград, РСФСР) — беларуская футбалістка, нападніца клуба «Зорка-БДУ» і трэнер па навукова-метадычнай рабоце мінскага «Дынама». Выкладае ў БДУФК.
Remove ads
Біяграфія
У сем гадоў сям’я пераехала з Пецярбурга ў Гомель.
Прафесійна футболам занялася ў 16 гадоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. У 2004 годзе выступала за мінскую «Нямігу»[2], усю астатнюю кар’еру з 2005 года[3] правяла ў «Зорцы-БДУ»[4].
У жніўні 2019 года атрымала трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[5].
Дасягненні
- 8-разовы сярэбраны і 3-разовы бронзавы прызёр Чэмпіянату Беларусі.
- 3-разовы ўладальнік Кубка Беларусі і 4-разовы ўладальнік Суперкубка Беларусі.
- Рэкардсмен «Зоркі-БДУ» па колькасці матчаў у чэмпіянатах краіны — 195, найлепшы бамбардзір каманды — 147 галоў.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads