Дыянісій Сільвестравіч Наруцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дыянісій Сільвестравіч Наруцкі (19041960) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Дыянісій Сільвестравіч Наруцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Магіла Наруцкага на Праабражэнскіх могілках Масквы.

Дыянісій Наруцкі нарадзіўся 18 кастрычніка 1904года ў вёсцы Пагост (цяпер — Салігорскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Вучыўся на рабфаку, працаваў токарам на заводзе. У 1926 годзе Наруцкі быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1932 годзе ён скончыў Арлоўскую бранятанкавую школу. Удзельнічаў у польскім паходзе і савецка-фінскай вайне. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. У 1943 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу[1].

Да студзеня 1945 года гвардыі падпалкоўнік Дыянісій Наруцкі камандаваў 396-м гвардзейскім самаходным артылерыйскім палком 5-й ударнай арміі  (руск.) 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час вызвалення Польшчы. 14 студзеня 1945 года полк Наруцкого вёў баі ў раёне пасёлка Грабуў-Паліцыён ў 5 кіламетрах на поўдзень ад горада Варка. Усяго ж ён прасунуўся на 80 кіламетраў, знішчыўшы 2 танка, 31 артылерыйскае гармат, 21 мінамет, 93 кулямёта, некалькі сотняў варожых салдат і афіцэраў, што спрыяла паспяховаму акружэнню нямецкай групоўкі ў Варшаве[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» гвардыі падпалкоўнік Дыянісій Наруцкі быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 5663[1].

У 1946 годзе ў званні палкоўніка Наруцкий быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Маскве. Памёр 4 кастрычніка 1960 года, пахаваны на Праабражэнскіх могілках Масквы[1].

Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава  (руск.) 2-й ступені, Суворава 3-й ступені, Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

У гонар Наруцкага названы вуліцы ў Салігорску і пасёлку Мірны Салігорскага раёна Мінскай вобласці Беларусі[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads