Дэбеляцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дэбеляцыя[1] (познелац.: debellatio, ад de-bellare — перамагаць, заваёўваць) — спыненне міжнароднай асобы і правасуб’ектнасці дзяржавы праз знішчэнне на яе тэрыторыі дзяржаўнай улады. Анексія такіх тэрыторый дзяржавай-агрэсарам паводле сучасных норм міжнароднага права характарызуецца гэтым паняццем.

Дэбеляцыя ўласціва міжнароднаму публічнаму праву мінулага, якое прызнавала вайну і анексію тэрыторыі законнымі сродкамі ажыццяўлення дзяржавамі сваёй знешняй палітыкі. Таму дэбеляцыя дасягалася, звычайна, захопам адной дзяржавай тэрыторыі іншай дзяржавы. Сучаснае міжнароднае права не прызнае дэбеляцыю, бо нават захоп ворагам усёй тэрыторыі дзяржавы і поўнае знішчэнне ўсіх яе ўладных структур не спыняюць існаванне дзяржавы як члена міжнароднай супольнасці паводле Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.[1]

Нават у гэтым крайнім выпадку дзяржава застаецца суб’ектам міжнароднага права і мае права на аднаўленне свайго дзяржаўнага суверэнітэту праз саюзнікаў і міжнародную супольнасць агулам.[1]

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads