Дэбора Ваарандзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэбора Ва́арандзі (; 1 кастрычніка 1916, Выру — 28 красавіка 2007) — эстонская паэтэса. Народная пісьменніца Эстоніі (1971)
Remove ads
Біяграфія
Вучылася ў Тартускім універсітэце. Удзельніца антынацысцкага чэрвеньскага перавароту 1940. У першы зборнік «Пад палаючым небам» (1945) увайшлі вершы перыяду Айчыннай вайны. Кнігі «Пад шум прыбоя» (1948) і «У ясную раніцу» (1950) ўтрымліваюць лірычныя вершы і паэмы аб пасляваенным адраджэнні ў Эстоніі. Высокага мастацкага ўзроўню Ваарандзі дасягнула ў зборніку вершаў «Летуценнік ля вакна» (1959) і «Хлеб прыбярэжных раўнін» (1965). Вершы Ваарандзі прасякнуты грамадзянскім пачуццём, адрозніваюцца эмацыянальнасцю, гнуткасцю. Публіцыстыка і дарожныя нататкі Ваарандзі ўвайшлі ў кнігу «Гарады абнаўляльных успамінаў» (1964).
Пераклала на эстонскую мову асобныя творы Янкі Купалы.
Remove ads
Пераклады
На беларускую мову творы Ваарандзі пераклаў Анатоль Вярцінскі.
Творы
- Selgel hommikul, Tallinn, 1950;
- Unistaja aknal, Tallinn, 1959;
- Uuenevate mälestuste linnad, Tallinn, 1964;
- Rannalageda leib, Tallinn, 1965;
- Valik luuletusi, Tallinn, 1966
Зноскі
- Debora Vaarandi // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads