Дэгустацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэгустацыя (ад лац.: degustatio - пакаштаваць) — ацэнка харчовых і смакавых прадуктаў (і тытуню) і іх паўфабрыкатаў, а таксама расліннай сыравіны - вінаграда, пладоў арганалептычным шляхам - зрокам, нюхам, смакам. Асаблівае значэнне мае дэгустацыя ў вінаробстве пры ацэнцы якасці, камерцыйнай і спажывецкай каштоўнасці віна, а таксама ў вытворчым працэсе. Пры дэгустацыі чаю вызначаюць знешні выгляд сухога чаю, афарбоўку (колер) настою, водар і смак настою, выгляд разваранага лісця. У тытуні ацэньваецца водар, смак, моцнасць, прысутнасць у дыме алеістых рэчываў.

Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads