Дэметрый I Сатэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэметрый I Сатэр
Remove ads

Дэметрый I Сатэр (стар.-грэч.: Δημήτριος Σωτήρ; каля 187 да н.э. — 150 да н.э.) — цар Сірыі162 да н.э.) з дынастыі Селеўкідаў. Сын Селеўка IV Філапатара.

Хуткія факты Цар Дзяржавы Селеўкідаў, Папярэднік ...

Падчас кіравання бацькі быў адпраўлены закладнікам у Рым наўзамен свайго дзядзькі Антыёх IV Эпіфана. Пасля смерці бацькі ў 175 годзе да н.э. замест Дэметрыя прастол заняў былы закладнік, а пасля гібелі ў 164 да н.э. — яго сын Антыёх V Еўпатар.

У 162 годзе да н.э., пры садзейнічанні грэчаскага гісторыка Палібія, Дэметрыю ўдалося збегчы з рымскага палону. Высадзіўшыся ў горадзе Трыпалі, ён змог заручыцца падтрымкай мясцовага насельніцтва, і забіў Антыёха V і рэгента Лісія, пасля чаго рымскі Сенат прызнаў яго законным царом.

Дэметрый атрымаў сваю мянушку «Сатэр» («Збавіцель») ад вавіланян, якіх ён вызваліў ад тыраніі сатрапа Тымарха. Тымарх праславіўся пасля абароны Мідыі ад парфян. Ён выкарыстоўваў узыходжанне Дэметрыя як падставу для абвяшчэння сябе незалежным царом, распаўсюдзіў сваю ўладу на Вавілонію, але ў яго не хапіла сіл для барацьбы з сірыйскім царом. У 160 годзе да н.э. Дэметрый нанёс Тымарху паражэнне і забіў яго, тым самым, аб’яднаўшы на некаторы час дзяржаву Селеўкідаў.

Дэметрый таксама вядомы сваёй перамогай над Макавеямі, калі ў бітве з сірыйскімі войскамі загінуў першасвятар Іуда Макавей (161 ці 160 да н.э.).

Падзенне Дэметрыя прыпісваюць Геркліду, брату Тымарха. Герклід падтрымліваў юнага Аляксандра Баласа, якога прадстаўляў сапраўдным сынам Антыёха IV. Герклід пераканаў рымскі Сенат падтрымаць Аляксандра Баласа, яго таксама падтрымалі Егіпет і Пергам. Пасля двух гадоў грамадзянскай вайны Дэметрый быў зрынуты ў 150 годзе да н.э.

Remove ads

Зноскі

1. Димитрий I Сотер // Еврейская энциклопедияСПб.: 1910. — Т. 7. — С. 195.

2. Димитрий II Никатор // Еврейская энциклопедияСПб.: 1910. — Т. 7. — С. 195–196.

3. Антиох VII Сидет // Еврейская энциклопедияСПб.: 1908. — Т. 2. — С. 782–783.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads